У Салігорску падчас пажару эвакуіравалі 15

19 декабря 2018

У Салігорску падчас пажару эвакуіравалі 15 чалавек, сярод іх трое дзяцей. Загарэлася кватэра ў шматпавярховым будынку. У момант узгарання ў памяшканні знаходзілася сямейная пара. Яны з дыягназам "атручанне прадуктамі гарэння" дастаўленыя ў бальніцу. Прычыну пажару высвятляюць спецыялісты. Папярэдняя версія - неасцярожнасць пры курэнні.