У Салігорску папярэджана заказное забойства

11 Сакавіка 2016

У ролі заказчыцы выступіла... 68-гадовая пенсіянерка. Выканаўцам пагадзіўся быць 35-гадовы мужчына. Такога чалавека, які непрыкметна прыбраў бы мужа, жанчына шукала каля месяца. Прычым пошук вяла з канспірацыяй. Паслугу яна ацаніла на 10 000 долараў. Супрацоўнікі крымінальнага вышуку затрымалі фігурантаў забойства непасрэдна перад яго выкананнем. Следчы камітэт ужо ўзбудзіў крымінальную справу ў дачыненні да абодвух падазроных паводле двух артыкулаў. Вырашаецца пытанне аб іх зняволенні. Вядома, што матывам заказу стаў матэрыяльны дастатак мужа, на які жонка не мела ўплыву.