У Салігорску матацыкліст ноччу да смерці збіў пешахода

15 августа 2017

Байк урэзаўся ў мужчыну, які перасякаў праезную частку па нерэгулюемым пераходзе. У выніку сутыкнення пешаход загінуў на месцы. Вадзіцель "Сузукі" шпіталізаваны ў траўматалагічнае аддзяленне. Па факце ДТЗ узбуджана крымінальная справа.

А вось удзельнікам іншай аварыі (ўжо ў Салігорскім раёне) спатрэбілася дапамога ратавальнікаў. Раніцай недалёка ад вёскі Саковічы сутыкнуліся "Фальксваген-Пасат" і грузавы аўтамабіль ЗІЛ. Супрацоўнікам МНС прыйшлося дэблакіраваць вадзіцеля легкавушкі. Ён з траўмамі шпіталізаваны. Вадзіцель ЗІЛа не пацярпеў.