У Смалявіцкім раёне высвятляюць прычыны разрыву ацяпляльнага катла

21 марта 2016

У Смалявіцкім раёне высвятляюць прычыны разрыву ацяпляльнага катла - здарэнне адбылося напярэдадні на малочна-таварнай ферме вёскі Задомля. Узгаранне кацельні не пачалося, тым не менш значна пашкоджана памяшканне: разбураны сцены і абваліліся пліты перакрыцця. Ніхто не пацярпеў. Верагодная прычына разрыву катла – парушэнне эксплуатацыі цеплавога абсталявання. Падрабязнасці са Смалявіцкага раёна - ў нашым вячэрнім выпуску.