У Смалявіцкім раёне ўчарашняя бура знесла цэлы заказнік

14 июля 2016

Ля вёскі Пекалін з коранем вырвала гектары лесу працягласцю 10 кіламетраў. Усю ноч тут працавалі спецыялісты і мясцовыя жыхары, каб расчысціць дарогу. Зараз спецыялісты ацэньваюць страты з дапамогай верталёта.

Не абмінуў ураган і вёскі. Лес, нібы сцяна, загарадзіў іх ад асноўнага ўдару, але дамоў, якія засталіся без даху, тут праз адзін. Больш за ўсё пацярпелі Пекалін і Куляшоўка. У апошняй вёсцы паваліла нават дамы. Мясцовыя ўлады ўжо абышлі ўсіх пацярпелых, каб ацаніць нанесеную шкоду і аказаць неабходную дапамогу.