У Смалявіцкім раёне абвалілася сцяна жылога будынка

10 Красавіка 2019

Здарэнне ў Смалявіцкім раёне. Абвалілася сцяна жылога будынка. У доме знаходзяцца арэндныя кватэры, сярод жыхароў і шматдзетная сям’я. Ніхто траўм не атрымаў. Каб прадухіліць далейшыя пашкоджанні, ратавальнікі цалкам разабралі фасад. У выніку дом прызналі для пражывання непрыдатным, а жыхароў рассялілі.