У Смалявіцкім раёне з-за спальвання сухога смецця загарэўся гараж

28 марта 2019

У Смалявіцкім раёне гаспадар пазбавіўся маёмасці па ўласным недаглядзе. У аграгарадку Барсукі агонь на прысядзібным участку захапіў гараж. Блочны будынак уцалеў, але пашкоджана сельскагаспадарчая тэхніка. Паводле папярэдніх звестак, гаспадар наводзіў парадак на сваім участку і паліў сухое смецце. Распаўсюдзіць агонь дапамог вецер. Зараз інспектары МНС праводзяць экспертызу. 

За невыкананне правілаў бяспекі і выпальванне сухой расліннасці гаспадароў прысядзібных участкаў чакае штраф - ад 250 да 1 000 рублёў.