У Слуцкім раёне гарэў жылы дом

9 января 2019

Супрацоўнікам МНС удалося выратаваць яго гаспадара. Мужчыну вынеслі на свежае паветра і перадалі брыгадзе хуткай меддапамогі. З дыягназам «тэрмічныя апёкі і атручэнне чадным газам»  пацярпелы дастаўлены ў Слуцкую раённую бальніцу. Прычыну пажару высвятляюць. Магчымая версія - парушэнне правілаў эксплуатацыі самаробнага электранагравальнага прыбора.