У Слуцку загінуў матацыкліст

8 Ліпеня 2019

Па словах відавочцаў, вадзіцель легкавога аўтамабіля падчас развароту не прапусціў байкера. У выніку моцнага ўдару  ён атрымаў сур'ёзныя траўмы. Выратаваць 26-гадовага мужчыну не ўдалося. Па факце аварыі ўзбуджана крымінальная справа.