У Слуцку восы нападаюць на людзей, адна жанчына памерла

17 Верасня 2018

Восы нападаюць на жыхароў Слуцка. Рой ядавітых насякомых атакаваў двух дачнікаў у вёсцы Мялешкі: муж з жонкай атрымалі некалькі ўкусаў, жанчына памерла на месцы ад анафілактычнага шоку. Атакуюць восы і самых маленькіх: некалькі дзён таму пяцёра дзетак трапілі ў бальніцу са шматлікімі ўкусамі. А літаральна ўчора насякомыя напалі і на дзяцей у гарадскім двары Слуцка. Ва ўсіх выпадках на ліквідацыю асіных гнёздаў выязджалі супрацоўнікі МНС.

Пік актыўнасці насякомых прыпаў на жнівень - пачатак верасня. Цёплае надвор'е паспрыяла размнажэнню вос. Прыцягваюць насякомых - садавіна, кветкі, парфум. Спецыялісты раяць не набліжацца да магчымых месцаў пасялення вос - дуплаў у дрэвах, гарышчаў. Знікнуць насякомыя, калі тэмпература не будзе перавышаць 10 градусаў цяпла.


Папулярныя

Рэкамендуемыя