У сферы ЖКГ устаноўленыя новыя факты неабгрунтаванага завышэння тарыфаў

18 марта 2016

Сёння супрацоўнікі органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю затрымалі начальніка аднаго з разлікова-даведачных упраўленняў сталічнай вобласці. Крымінальная справа ў дачыненні службовай асобы ўзбуджана за перавышэнне службовых паўнамоцтваў. Паводле дадзеных кантралёраў, менавіта з падачы чыноўніка жыхары Барысава ў студзені плацілі за карыстанне ліфтам па завышаных тарыфах. Папярэдняя шкода ацэненая больш чым у 300 мільёнаў рублёў.

Юрый Кардымон, намеснік начальніка аддзела дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю Беларусі: "Праверкі паказваюць, што выяўленыя раней парушэнні заканадаўства падчас фарміравання цэн на жыллёва-камунальныя паслугі, а таксама неабгрунтаванага прад'яўлення да выплаты грамадзянам за студзень 2016 г. завышанага кошту дадзеных паслуг носяць сістэмны характар і ахопліваюць практычна ўсю краіну".

Па фактах крадзяжоў і рознага роду злоўжыванняў затрыманыя таксама службовыя асобы сістэмы ЖКГ Брэсцкай і Гродзенскай абласцей. Камітэт дзяржкантролю працягне праверкі.