У сур'ёзнай аварыі пад Мінскам загінуў байкер

20 сентября 2018

Трагедыя адбылася напярэдадні вечарам на трасе да Нацыянальнага аэрапорта. Паводле папярэдняй інфармацыі, матацыкліст не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў жалезабетонную апору. Як удакладнілі ў ДАІ, ён няправільна выбраў хуткасць руху. Ад удару байк літаральна разарала на часткі, пасля чаго ён загарэўся. Вядома, што мужчыну было 28 гадоў, ён загінуў на месцы. Тэхагляд транспартнага сродку не быў пройдзены.