У Румыніі перакуліўся аўтобус з беларускімі дзецьмі

9 июля 2018

Як паведамілі ў МЗС, дзеці ехалі на адпачынак у Балгарыю. Інцыдэнт адбыўся недалёка ад горада Сучава. У салоне знаходзіліся 43 дзіцяці, суправаджальнікі і вадзіцелі. Пасля медагляду ўсіх адпусцілі, шпіталізацыя не спатрэбілася: траўм, якія пагражалі б жыццю і здароўю, няма. Пасольства Беларусі ў Румыніі знаходзіцца ў сталым кантакце з мясцовымі ўладамі, бацькамі і суправаджальнікамі дзяцей. Прычыны ДТЗ пакуль не паведамляюцца.