У Расіі высвятляюць прычыны аварыі, у якой загінулі трое беларусаў

29 мая 2017

Трагедыя адбылася ў суботу ўвечар у горадзе Бярэзнікі Пермскай вобласці. Пікап з нумарамі гомельскага рэгіёна вылецеў на сустрэчную паласу і ўрэзаўся ў рэйсавы пасажырскі аўтобус. Як паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Расіі, вадзіцель легкавушкі і два яго пасажыры памёрлі на месцы, яшчэ двое атрымалі траўмы і знаходзяцца ў бальніцы. Гэта жыхары Гомеля і Рэчыцы. Яны працавалі ў "свідравой кампаніі "Дэльта" і ехалі на аб'ект.