У выніку выбуху на бабруйскім прадпрыемстве "ФанДОК" пацярпелі тры чалавекі

22 июня 2018

Інцыдэнт адбыўся напярэдадні каля сямі вечара. Пасля выбуху пачаўся пажар. У гэты момант у цэху дрэўна-стружкавых пліт знаходзіліся працаўнікі. Адзін з іх быў дастаўлены ў бальніцу з апёкамі. Паведамляецца, што ад выбуховай хвалі пацярпелі дзве жанчыны. Іх агледзелі медыкі - іх жыццю нічога не пагражае. На месцы ўжо працавала следчая група, а таксама эксперты. Па выніках першапачатковых даследаванняў будзе прынята працэсуальнае рашэнне. Паводле папярэдніх ацэнак, магчымая прычына выбуху - збой у рабоце абсталявання.