У раёне Запарожскай плошчы парывам ветру сарвала дах прыватнага дома

29 мая 2019

Наступствы моцнага дажджу ў Мінску. Як паведамляе старонка МНС у "Твітэры", у раёне Запарожскай плошчы парывам ветру сарвала дах прыватнага дома. Частка канструкцыі апынулася на праезнай частцы. У выніку надзвычайнага здарэння пашкодзіла тры аўтамабілі, пацярпелых няма. Паводле звестак ратавальнікаў, гэта самае сур'ёзнае пашкоджанне ад сённяшняй непагадзі.