У раёне вуліцы Шаранговіча сутыкнуліся тры аўто

4 апреля 2019

Высвятляюцца акалічнасці дарожна-транспартнага здарэння на вонкавым кальцы МКАД. У раёне вуліцы Шаранговіча сутыкнуліся тры аўто. Вадзіцель “Івека-Дэйлі” рухаўся па кальцавой у напрамку вуліцы Мантажнікаў і на скрыжаванні сутыкнуўся з “Сітраенам”, які спыніўся наперадзе. У выніку ДТЗ “Сітраен” адкінула ў крайнюю левую паласу, дзе ён урэзаўся ў “Таёту”. Траўмы атрымала пасажырка “Сітраена”.