У расследаванні аварыі на камбінаце ў Скідалі прымуць удзел польскія спецыялісты

13 марта 2017

У найбліжэйшыя дні прыбудуць прадстаўнікі кампаніі, якая мае вопыт абслугоўвання абсталявання, устаноўленага на беларускім прадпрыемстве. Нагадаем, 25 лютага ноччу ў адным з цэхаў Скідальскага цукровага завода адбыўся выбух пылапаветранай сумесі. Пацярпелі 5 работніц: 3 памерлі ў бальніцах.

Стан дзвюх жанчын ацэньваецца медыкамі як цяжкі. Следчыя правялі мноства экспертыз, дапытаны дзясяткі супрацоўнікаў акцыянернага таварыства, вывучаецца тэхнічная дакументацыя.