У Пухавіцкім раёне пад колы трапіў пешаход

22 ноября 2017

Вадзіцель аўтамабіля ўчыніў наезд на 77-гадовага жыхара Пухавіч. Мужчына ў нецвярозым стане пераходзіў дарогу ў непрызначаным месцы і не меў флікера. З траўмамі рознай ступені цяжкасці ён шпіталізаваны. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.