У Пухавіцкім раёне мужчына не справіўся з кіраваннем і сутыкнуўся з дрэвам

18 октября 2018

Дарожнае здарэнне ў Пухавіцкім раёне. Побач з вёскай Караваева мужчына не справіўся з кіраваннем аўтамабіля, з'ехаў у кювет і сутыкнуўся з дрэвам. Вадзіцеля аўтамабіля ратавальнікам прыйшлося вызваляць з дапамогай спецыяльнага інструмента. Мужчына з рознымі траўмамі дастаўлены ў Мар'інагорскую бальніцу.