У Пухавіцкім раёне двое мужчын праваліліся пад лёд

2 апреля 2018

Яшчэ адно здарэнне на вадзе. У Пухавіцкім раёне двое мужчын праваліліся пад лёд на вадасховішчы Сяргеевіцкае. На месца аператыўна прыбылІ ратавальнікі. Адзін з рыбакоў з пераахаладжэннем шпіталізаваны.

Нагадваем, у сувязі з павышэннем тэмпературы паветра лёд вельмі хутка страчвае трываласць і выходзіць на яго небяспечна для жыцця.