У Пскоўскай вобласці ў аварыю трапіў аўтобус з дзецьмі, які рухаўся з Гродна ў Пецярбург

23 марта 2018

Тэрміновая інфармацыя ў гэтыя хвіліны прыходзіць з Расіі. У Пскоўскай вобласці ў аварыю трапіў аўтобус з дзецьмі, які рухаўся з Гродна ў Пецярбург. Машына сутыкнулася з легкавым аўтамабілем і перавярнулася. Паводле папярэдняй інфармацыі, у салоне аўтобуса было 50 чалавек, сярод іх 9 дзяцей -- іх везлі на экскурсію. 5 пасажыраў атрымалі траўмы. На месца ўжо прыбылі карэты хуткай дапамогі, медыкі аказваюць дапамогу пацярпелым.