У Прыэльбруссі працягваюцца пошукі двух беларускіх альпіністаў

25 января 2018

У аперацыі задзейнічаныя восем ратавальнікаў. Сігнал аб тым, што турысты з 17 студзеня не выходзяць на сувязь, паступіў у мясцовае ўпраўленне МНС гэтай раніцай ад сваякоў прапаўшых. Пры гэтым ратавальнікі адзначылі, што экстрэмалы не рэгістраваліся перад пачаткам узыходжання. Таму сказаць, колькі дзён назад яны выйшлі на схіл, нельга.

Кантэмір Бераў, кіраўнік прэс-службы ГУ МНС Расіі па Кабардзіна-Балкарскай Рэспубліцы:

"У практыцы нашай былі выпадкі, калі і на трэція, і на чацвёртыя, і на пятыя суткі мы знаходзілі людзей, эвакуіравалі і спускалі іх жывымі. Нашы ратавальнікі праводзяць абследаванне ўсходняга схілу гары Эльбрус. Час правядзення пошукава-выратавальнай аперацыі нельга ніяк пазначыць, таму што гэта горы - усё залежыць ад розных фактараў: ад схілу, на якой паверхні, на якой вышыні і г.д.".


Эльбрус - самая высокая вяршыня Еўропы, папулярная сярод альпіністаў за кошт добра развітай інфраструктуры.