У Полацкім раёне з-за выпальвання сухой травы згарэлі дом і лазня

4 апреля 2019

Пажар ліквідавалі супрацоўнікі МНС. Агонь знішчыў дах, столевыя перакрыцці, пашкодзіў сцены і маёмасць. Зараз шукаюць тых, хто мае   дачыненне да выпальвання.

Маштабны пажар адбыўся і ў Навагрудскім раёне. З-за спальвання смецця тут апынуліся пашкоджаныя адразу тры дамы. Вінаватага таксама шукаюць.