У Полацку затрыманы 44-гадовы мясцовы жыхар, які вымагаў грошы за ноч кахання

19 декабря 2018

10 крымінальных спраў па факце вымагальніцтва і 3 - за махлярства. У Полацку затрыманы 44-гадовы мясцовы жыхар, які вымагаў грошы за ноч кахання. Мужчына знаёміўся з жанчынамі ад 30 да 40 гадоў, запрашаў іх да сябе дахаты, а пасля паведамляў, што блізкія зносіны запісаны на відэа, і, каб ролік не стаў набыткам грамадскасці, партнёрка павінна заплаціць. Кошт вагаўся ад 400 да 500 рублёў. У кошт плацяжу вымагальнік прымаў і каштоўнасці. І так зламыснік дзейнічаў на працягу двух гадоў.

Зараз праваахоўнікі высвятляюць, ці ёсць яшчэ пацярпелыя ад дзейнасці падазронага.