У Пінску адразу 9 крымінальных спраў узбудзілі ў адносінах да злачыннай групы, якая незаконна завезла ў Беларусь дарагія аўтамабілі. Ценявую схему раскрылі супрацоўнікі ГУБАЗ. Прыгнаць машыны класа люкс аферыстам дапамаглі прабелы ў мытным заканадаўстве. Не апошнюю ролю адыграў і адзін з інспектараў мытні. Восем аўто на суму больш за тры з паловай мільярды рублёў канфіскаваны. Чатыры ўжо накіраваны ў доход дзяржавы. Перавозчыкі чакаюць рашэння суда. Сапраўдную карціну дапамаглі аднавіць супрацоўнікі Брэсцкай мытні і Нацыянальнае бюро Інтэрпала. Дарэчы, частка машын ужо была ў руках новых уладальнікаў, якія таксама пацярпелі ад незаконнай схемы.
У Пінску ценявую схему ўвозу аўтамабіляў раскрылі супрацоўнікі ГУБАЗ
29 июля 2015













