У дачыненні да жыхара Брэста ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле "Дача хабару"

2 октября 2019

Залішняя настойлівасць можа вельмі дорага каштаваць жыхару Брэста. У дачыненні да яго Следчы камітэт узбудзіў крымінальную справу па артыкуле "Дача хабару". Жыццёвая драма разгулялася напярэдадні ў абласным цэнтры каля поўдня. На вуліцы Янкі Купалы "Фальксваген-Пола" праскочыў на чырвоны сігнал святлафора. Парушэнне не засталося без увагі патруля ДАІ. "Аднак вадзіцель іншамаркі паспрабаваў схавацца, - сцвярджаюць у МУС, - ён завярнуў з вуліцы ў двор і толькі там з ім змаглі пагутарыць". Аказалася, што мужчына папаўся на аналагічным парушэнні ўжо другі раз за год і таму яму пагражаў штраф больш як 75 рублёў.