Буйны штраф і трое сутак арышту

23 февраля 2018

У дачыненні Анатоля Лябедзькі суд Жабінкаўскага раёна сёння вынес рашэнне. Буйны штраф і трое сутак арышту. Нагадаем, лідара Аб'яднанай грамадзянскай партыі затрымалі 9 лютага. Паводле інфармацыі праваахоўнікаў, па дарозе з Брэста ў раёне Жабінкі аўтамабіль "Фальксваген" спынілі супрацоўнікі дарожнай міліцыі. Як высветлілася, вадзіцель не меў права кіравання аўтамабілем - тэрмін дзеяння вадзіцельскага пасведчання, а таксама медыцынскай даведкі скончыўся вясной мінулага года.

Адзначым, пасля затрымання Лябедзька знаходзіўся пад вартай - гэты тэрмін яму залічылі за арышт і адпусцілі на волю. Зараз у парушальніка ёсць час, каб абскардзіць рашэнне суда.