У Оршы мужчына ў масцы ўчыніў страляніну ў магазіне

31 октября 2014

У Оршы мінулым вечарам учынена разбойнае нападзенне на магазін. Узброены мужчына ў масцы ўчыніў страляніну ў гандлёвай зале. Раніўшы аднаго з прадаўцоў, ён забраў наяўнасць у касе і схаваўся. Але ўжо праз гадзіну яго затрымала міліцыя. Падрабязнасці вячэрняга разбою - у Вольгі Маслоўскай.


Падзеі, якія разгарнуліся мінулым вечарам у невялікім магазіне на ўскраіне Оршы, нагадваюць сцэны з баевіка. Узброены мужчына ўварваўся ў гандлёвую залу і патрэбаваў у прадаўца грошы з касы.


На гадзінніку было 18.30. У магазіне знаходзіліся некалькіх пакупнікоў, за прылаўкамі - тры прадаўцы. Спачатку маладога чалавека ў масцы і яго патрабаванне аддаць грошы, сур'ёзна не ўспрынялі. Падумалі, што гэта розыгрыш. Не на карысць гэтай версіі прагучалі тры стрэлы - два ў столь, трэці - у прадаўца.


Забраўшы грошы, злачынец схаваўся ў невядомым кірунку. Супрацоўніцы магазіна па тэлефоне паведамілі пра здарэнне ў міліцыю.


Праз гадзіну двое супрацоўнікаў міліцыі на адным з прыпынкавых пунктаў чыгуначнай галінкі Орша - Мінск выявілі падазронага мужчыну з рукзаком за плячыма. Папрасілі прад'явіць дакументы, замест гэтага апошні вырваў наган і адкрыў страляніну па вартавых парадку.


Супрацоўнікі міліцыі затрымалі небяспечнага злачынца без ніводнага стрэлу. Зараз зламыснік дае паказанні. На гэты момант вядома, што гэта мужчына 1989 года нараджэння, жыхар Мінскага раёна, раней не судзімы. У момант затрымання пры ім быў выяўлены цэлы арсенал: наган, абрэз, боепрыпасы і самаробнае ўзрыўное прыстасаванне, а таксама карта Оршы.


Зараз вядуцца следчыя дзеянні. А супрацоўнікі міліцыі не стамляюцца адзначаць той факт, што магазін не быў абсталяваны ні сістэмай відэаназірання, ні трывожнай кнопкай.