Інфармацыя аб пацярпелых і наступствах удакладняецца. Паводле папярэдняй інфармацыі, каля 13:30 ва ўпаковачным цэху прадпрыемства адбылася ўспышка газапаветранай сумесі без наступнага гарэння. На месцы здарэння працуюць эксперты, спецыялісты праваахоўных і іншых ведамстваў. Падрабязнасці ў наступных выпусках.













