Сёлета ў Мінскай вобласці агонь знішчыў амаль 200 гектараў лесу

6 июня 2018

Наведваць лясы забаранілі ў Стаўбцоўскім раёне. А напярэдадні ратавальнікі змагаліся з ўзгараннямі ў Барысаўскім, Валожынскім і Маладзечанскім раёнах. Найбольш маштабна вогненная стыхія закранула Барысаўскі лясгас, недалёка ад вёскі Стайкі агонь ахапіў 3 гектары лесу.

Пажар тушылі 36 чалавек і 10 спецмашын. На сёння ўсе ўзагранні ліквідаваныя. Усяго ў гэтым сезоне ратавальнікі вобласці патушылі амаль 40 пажараў у лясах.

Сёлета ў Мінскай вобласці агонь знішчыў амаль 200 гектараў лесу. І часцей за ўсё да сур'ёзных узгаранняў прыводзіла неасцярожнасць людзей у лясах і на тарфяніках.