У Нацыянальным аэрапорце чакаецца аварыйная пасадка рэйсавага самалёта

21 сентября 2015

Экстраннае паведамленне. Паводле непацверджаных звестак, зусім хутка ў Нацыянальным аэрапорце здзейсніць аварыйную пасадку рэйсавы самалёт, які рухаўся са сталіцы ў Рым. Борт вылецеў у 10:40 па мінскім часе. Паводле некаторай інфармацыі, экстранны сігнал паступіў ад экіпажа - магчыма, спрацавалі датчыкі разгерметызацыі салона. Выратавальныя службы рыхтуюцца прыняць борт. Зараз судна знаходзіцца ў паветры: згодна з пратаколам дзеянняў у экстранных сітуацыях, самалёт павінен спаліць вызначаную частку паліва. Самалёт "Эмбраер" належыць авіякампаніі Белавія. Падрабязнасці ў наступных выпусках.