У Нацыянальным аэрапорце Мінск падчас шторму сутыкнуліся два лайнеры

13 июля 2016

Ніхто не пацярпеў. Гэтую інфармацыю нашаму агенцтву пацвердзіў прадстаўнік авіякампаніі "Белавія". Адзін з пацярпелых самалётаў і належыць нацыянальнаму перавозчыку. Паводле інфармацыі відавочцаў, другое судна - грузавое. Першыя фота аварыі з'явіліся ў "Твітары". Па прычыне непагадзі Нацыянальны аэрапорт не змог прыняць тры самалёты. Лайнерам прыйшлося сысці на запасныя пляцоўкі: два - у Літву, адзін - у Гомель.