Затрыманы расіянін, які спрабаваў незаконна перасекчы беларуска-ўкраінскую мяжу

20 августа 2019

У зону адчужэння па экстрым. У Нараўлянскім раёне затрыманы расіянін, які спрабаваў незаконна перасекчы беларуска-ўкраінскую мяжу. Увагу пагранічнікаў прыцягнуў малады чалавек са спецыфічнай экіпіроўкай. З сабой ён узяў компас, два тэлефоны, палатку, спальны дыванок, цёплыя рэчы, пілу, вяроўку, кацялок і прадукты. 25-гадовы жыхар Хабараўскага края растлумачыў, што накіроўваўся па вострыя адчуванні ва ўкраінскі горад Прыпяць у зону адчужэння Чарнобыльскай АЭС. За спробу незаконнага перасячэння мяжы і парушэнне пагранрэжыму расіянін будзе дэпартаваны з краіны  з забаронай уезду ў Беларусь на 2 гады.