Кіраўнік гуртка па робататэхніцы ў Гродне наўмысна ўцягваў падлеткаў ва ўжыванне наркотыкаў

9 октября 2019
"Наўмысна ўцягваў падлеткаў ва ўжыванне наркотыкаў", - так у МУС пракаменціравалі ўражальную гісторыю ў Гродне. Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы,  38-гадовы кіраўнік гуртка па робататэхніцы  ўжываў марыхуану і частаваў ёю сваіх вучняў. Прычым  затрыманы ён быў прама падчас аднаго з такіх "пазакласных" заняткаў. Ужо высветлена, што затрыманы дзяліўся наркатычнымі рэчывамі  з трыма падлеткамі  ўзростам 14-16 гадоў. Колькасць пацярпелых можа быць большай.

Зараз Следчы камітэт узбудзіў крымінальную справу па артыкуле "Незаконны абарот наркотыкаў". У дачыненні да абвінавачванага абраная мера стрымання ў выглядзе ўзяцця  пад варту. Расследаванне працягваецца.