У Мазыры адбыўся выбух у адной з кватэр 9-павярховага дома

18 января 2019

Сёння днём у Мазыры адбыўся выбух у адной з кватэр 9-павярховага дома. Як высветлілася, гэта была ўспышка газапаветранай сумесі. Паводле звестак МНС, гаспадар гатаваў ежу, і ў гэты момант адбылася разгерметызацыя газавага балона. У выніку інцыдэнту ў кватэры выбіта шкло. Бачных парушэнняў цэласнасці апорных канструкцый дома не выяўлена, пажару не было, пацярпелых няма.

Марыя Клязовіч, афіцыйны прадстаўнік УМНС Беларусі па Гомельскай вобласці: "Паводле папярэдняй інфармацыі, гаспадар кватэры на балконе кухні з дапамогай ручной газавай гарэлкі ёмістасцю 0,5 л праводзіў агнявую апрацоўку тушкі птушкі. Меркавана ў працэсе апрацоўкі адбылася разгерметызацыя газавага балончыка, і мужчына для ліквідацыі няспраўнасці прыйшоў з газавай гарэлкай у памяшканне кухні і паклаў яе ў мыйку. У гэты час у памяшканне кухні ўвайшла яго жонка і ўключыла святло, пасля чаго адбылася ўспышка".

Прычына інцыдэнту высвятляецца, адна з версій - парушэнне правіл эксплуатацыі ручной газавай гарэлкі.