У Маскве затрымалі беларуса з наркотыкамі

27 января 2020
Хацеў стаць дальнабойшчыкам, але пайшоў у наркагандляры. У Маскве ў выхадныя затрымалі 37-гадовага беларуса з кілаграмам небяспечнага псіхатропу - метылэфедрону. Сам падазроны расказаў, што прыехаў у сталіцу Расіі ў пачатку месяца, каб зарабіць грошай. Але знайсці легальную працу вадзіцелем не ўдалося. Тады ён і прыняў выгадную прапанову ў інтэрнэце. 
Узбуджана крымінальная справа. Затрыманаму пагражае да 20 гадоў турмы.