У Маладзечанскім раёне міліцыя канфіскавала найбуйнейшую партыю самагоннай брагі

11 марта 2020
Амаль 18 тон сурагату бутлегер захоўваў у гаспадарчай пабудове. Гатовага прадукту на момант выяўлення не было. Аднак на выхадзе з гэтай брагі павінна было атрымацца не меней як 800 літраў спіртнога. Гаспадар цэха - 47-гадовы вясковец - абсталяваў вытворчасць на ўчастку знаёмага. Вясковец нідзе не працуе, судзячы па ўсім, прыбытак атрымліваў якраз ад продажу самагонкі. Ён упэўнівае, што спіртное гатаваў для сябе. Аднак разам з прыяцелем самагоншчыкі не раз траплялі ў поле зроку міліцыі.