У Магілёўскай вобласці хваля абвальванняў дахаў

1 февраля 2019

Цяжары снегу толькі за суткі не вытрымалі 5 пабудоў. Паведамленні ў МНС паступалі з некалькіх раёнаў. У прыватнасці, у вёсцы Краснае Быхаўскага раёна рухнуў дах аднапавярховага дома. Пенсіянерка не пацярпела і часова размешчана ў сацработніка. Такая ж сітуацыя і ў вёсцы Мілейкава Мсціслаўскага раёна. Жанчыну забралі да сябе сваякі. Камунальныя службы пераведзены на ўзмоцнены рэжым працы.

Як паведамілі ў раённых камісіях па надзвычайных сітуацыях, пацярпелым будзе аказана дапамога сельскіх саветаў у аднаўленні дахаў жылых дамоў.

Як паведамілі ў раённых камісіях па надзвычайных сітуацыях, пацярпелым будзе аказаная дапамога ў ліквідацыі абвальванняў. У тым ліку жыхарцы Горак, якая ў сераду праз мокры снег таксама засталася без даху над галавой. Дах дома не вытрымаў, зараз ён цалкам разбураны. Сітуацыя ўзятая райвыканкамам на кантроль.