У Магілёўскім раёне пад колы пасажырскага цягніка патрапіў статак дзікоў

4 марта 2019

Састаў накіроўваўся з Мінска ў Магілёў. Сігналы машыніста не спудзілі жывёлін. Загінула каля дзесяці асобін. Некаторыя дасягалі 350 кілаграмаў. Пашкоджаны лакаматыў. Затрымка цягніка склала амаль дзве гадзіны. Па факце здарэння праводзіцца праверка.