У Магілёве затрыманыя трое жыхароў горада, якія займаліся рэкламай інтэрнэт-магазіна па продажы наркотыкаў

19 марта 2019

У Магілёве затрыманыя трое жыхароў горада, якія займаліся рэкламай інтэрнэт-магазіна па продажы наркотыкаў на будынках і прапаноўвалі працу па іх распаўсюджванні. Апроч гэтага, яны падазраюцца ў закладцы псіхатропаў. Падазроным пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі. Таксама затрыманым прыйдзецца пакрыць шкоду, нанесеную будынкам.