У Магілёве затрыманы падазроныя ў апаганенні помніка ахвярам фашызму

23 ноября 2016

Паводле інфармацыі МУС, імі апынуліся чацвёра навучэнцаў мясцовых каледжаў, завадатарам лічыцца 19-гадовы малады чалавек. Як паведамляе міліцыя, усе яны прытрымваюцца ультраправых ідэй нацызму і з'яўляюцца ўдзельнікамі нефармальнага руху магілёўскіх скінхедаў. Інцыдэнт адбыўся ў ноч з суботы на нядзелю. Выбар аб'екта планаваўся загадзя. Прыкладна месяц удзельнікі групы вывучалі памятныя месцы Магілёва. Правядзенне "акцыі" было прымеркавана да свята Шабат.

Следчы камітэт узбудзіў крымінальную справу. Правяраецца, ці маюць дачыненне зламыснікі да ўчынення іншых злачынстваў. Дарэчы, адзін з падазроных сёлета ўжо двойчы прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці па артыкуле "Прапаганда нацысцкай сімволікі".