У Магілёве высвятляюць акалічнасці сур'ёзнага ДТЗ

21 января 2018

Напярэдадні аўтамабіль выехаў на тратуар і збіў 3 пешаходаў. Да прыпынку грамадскага транспарту заставалася ўсяго з дзясятак метраў. На думку ДАІ, апора вулічнага асвятлення, у якую спачатку ўрэзалася машына, магчыма, прадухіліла трагедыю. Двое пацярпелых шпіталізаваны. Адзін з іх, не чакаючы ўрачоў хуткай дапамогі, адправіўся ў бальніцу сам. Як сцвярджаюць відавочцы здарэння ў сацсетках, машына пачала набіраць хуткасць яшчэ задоўга да сутыкнення.

Яўген Жылінскі, начальнік АДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама:

"Ва ўсіх пешаходаў закрытыя чэрапна-мазгавыя траўмы, у аднаго з пешаходаў нават пералом. Вадзіцель тлумачыць, што не справіўся з кіраваннем. Прычыны і ўмовы ўчынення ДТЗ установяць следчыя".

Дарэчы, раней вадзіцель ужо не раз прыцягваўся да адказнасці за перавышэнне хуткасці.