У Магілёве вынесены прыгавор супрацоўнікам мытні і іх памагатым

20 июня 2018

Абвінавачваным ставіцца ў віну хабарніцтва, а таксама крадзеж шляхам перавышэння службовых паўнамоцтваў. Прыгавор суда - ад папраўчых работ да 10 гадоў пазбаўлення волі. З матэрыялаў справы вядома, што пяцёра службовых асоб, у тым ліку начальнік аддзела па барацьбе з кантрабандай Магілёўскай мытні, з сакавіка па ліпень 2016 года атрымлівалі хабары ад прадпрымальніка за тое, што прапускалі грузы без праверкі. Пры гэтым машыны, якія накіроўваліся ў Расію, везлі так званыя санкцыённыя тавары з ЕС. Следства выявіла і яшчэ адну злачынную схему - паміж прыватнікамі і службовымі асобамі.

Суд па справе мытнікаў пачаўся ў жніўні 2017 года па матэрыялах КДБ. У фігурантаў ёсць 10 дзён, каб абскардзіць прысуд.