У Мінскай вобласці ў ДТЗ пацярпелі тры школьнікі

4 июля 2019

Напярэдадні на трасе   Брэст - Мінск ля вёскі  Волма  аўто Renault сутыкнулася з Chrysler, што рухаўся  ў спадарожным напрамку. Машына перакулілася ў  кювет. У выніку маленькая пасажырка  Chrysler атрымала розныя траўмы  і зараз знаходзіцца ў бальніцы. 9-гадовая дзяўчынка на заднім сядзенні была прышпілена   рамянямі бяспекі, але  спецыяльнае аўтакрэсла адсутнічала.

У Маладзечне аўтамабіліст збіў 9-гадовага веласіпедыста. ДТЗ здарылася на вуліцы Вялікі Гасцінец. Хлопчык нечакана выехаў на праезную частку з-за будынка электрашчытавой і трапіў пад колы Peugeot. З закрытай чэрапна-мазгавой траўмай школьнік шпіталізаваны.

З такімі ж  траўмамі ў бальніцы  Узды знаходзіцца  14-гадовая дзяўчынка. Школьніцу збіў  Volkswagen, калі тая ўвечары перасякала праезную частку  не па пешаходным пераходзе. Флікерам дзяўчынка  не была пазначана. Па ўсіх трох здарэннях вядзецца следства.