У Мінскай вобласцi пачасціліся выпадкі ДТЗ з удзелам матацыклаў

26 марта 2020
Актыўнасці  аматараў двухколавага транспарту спрыяе сухое і цёплае надвор'е. Дзяржаўтаінспекцыя раіць байкерам быць асцярожнымі за рулём і  захоўваць хуткасны рэжым, асабліва на  трасе. Паводле звестак ДАI, перавышэнне хуткасці - асноўная прычына аварый.

Заўтра ў вобласці пройдзе Адзіны дзень бяспекі за рулём. Супрацоўнікі ДАІ будуць правяраць наяўнасць  дзіцячых крэслаў і правядуць з вадзіцелямі  прафілактычныя гутаркі.