У Мінскай вобласці сёння працягвалі ліквідацыю наступстваў моцных снегападаў

11 декабря 2017

З-за наліпання мокрага снегу больш за дзве сотні населеных пунктаў часова засталіся без электрычнасці. Энергазабеспячэнне, паводле аператыўных звестак, адноўлена.

У Мінску ў розных раёнах сталіцы снежнага цяжару не вытрымалі 8 дрэў, у двары на Розы Люксембург адно з іх ўпала на аўто, пашкоджаны дзве машыны. Ніхто не траўміраваны.

Снегапад ускладніў сітуацыю і на дарогах. 21-гадовы вадзіцель Mercedes, рухаючыся сёння па праспекце Дзяржынскага ў напрамку вуліцы Шчорса, не справіўся з кіраваннем, машына пайшла ў занос. Аўтамабіль вынесла на раздзяляльную агароджу, вадзіцель не пацярпеў.

Снегапады не паўплывалі на работу паветранай гавані - Нацыянальны аэрапорт Мінск працуе ў штатным рэжыме, затрымкі прылётаў рэйсаў з Кіева, Парыжа і Амстэрдама звязаны былі з іх больш познім адпраўленнем з аэрапортаў прызначэння.