У Мінскім раёне затрыманы галоўны архітэктар сталіцы

20 марта 2019

Старшыня камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама падазраецца ў атрыманні хабару.  Байцы ГУБАЗ затрымалі чыноўніка і індывідуальнага прадпрымальніка пасля здзелкі. Такім чынам жанчына хацела аддзячыць архітэктару за спрыяльнае вырашэнне пытанняў па ўзгадненні праектных рашэнняў. 

Юрый Ткачук, намеснік начальніка аддзела ГУБАЗіК МУС Беларусі: "Службовая асоба  атрымала хабар памерам 4 тысячы долараў ЗША. Па гэтым факце ў дачыненні  да службовай асобы Мінгарвыканкама ўзбуджана крымінальная справа па ч. 2 арт. 430 ("Атрыманне хабару ў буйным памеры") Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. У дачыненні  да хабарадавальніка ўзбуджана крымінальная справа па ч. 2  арт. 431 ("Даванне хабару ў буйным памеры") Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь". 

За атрыманне хабару ў буйным памеры чыноўніку пагражае да 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасці. Крымінальная адказнасць чакае і прадпрымальніцу, якая дала грошы.