У Мінскім раёне ля вёскі Лашаны падчас ДТЗ выратавалі вадзіцеля

15 сентября 2017

Падчас пажару ў Любані ўдалося выратаваць 2 чалавекі, яшчэ 15 супрацоўнікі МНС эвакуіравалі. Узгаранне адбылося ў кватэры шматпавярхоўкі па вуліцы Першамайскай. Гаспадароў паспелі вывесці, з дыягназам “атручэнне” бацька і сын шпіталізаваныя. Агонь пашкодзіў кухню, ванну і калідоры, закураны сцены. Верагодна прычынай пажару стаў пакінуты без нагляду электракіпяцільнік.

А ў Мінскім раёне ля вёскі Лашаны падчас ДТЗ выратавалі вадзіцеля. Аўтаўладальнік не справіўся з кіраваннем, наехаў на абмежавальнік руху, у выніку з'ехаў у кювет і перакуліўся. Каб дастаць мужчыну з машыны, спатрэбілася дапамога супрацоўнікаў МНС. Пацярпелага шпіталізавалі.