У Мінскім раёне падчас пажару загінулі трое мужчын

13 февраля 2018

Следчы камітэт высвятляе акалічнасці яшчэ аднаго здарэння - у Мінскім раёне. Трое мужчын загінулі падчас пажару. Узгаранне здарылася ў вёсцы Прудзішчы на будаўнічай пляцоўцы, дзе ўзводзілі прыватны жылы дом. Адзін з загінуўшых – сваяк гаспадара дома, асобы астатніх і прычына ўзгарання зараз высвятляюцца.